Ці змогуць міжнародныя спартовыя арганізацыі паўплываць на рэжым Лукашэнкі?



Падчас анлайн-дыскусіі Каардынацыйнай Рады пад назвай „Ініцыятывы дапамогі палітвязням: падтрымка людзей у краіне і на адлегласці” удзельнікі гаварылі пра шляхі вызвалення ўсіх палітзняволеных і мажлівасці дапамогі ды рэабілітацыі.

Сваю прапанову выказаў былы палiтвязень Аляксандр Кабанаў:

„Чырвоны Крыж” і іншыя гуманітарныя місіі – гэта добра. Але на мой погляд, ёсць больш магутныя арганізацыі, магутныя для афіцыйных уладаў Беларусі – гэта можа быць нейкія спартовыя арганізацыі. Трэба з імі гэтак жа размаўляць, каб яны падымалі тэму. Зразумела, што цяпер спартовая Беларусь практычна адсунутая ад усіх мерапрыемстваў, але ўсё роўна людзі павінны ў гэтым удзельнічаць, нейкія футбольныя арганізацыі, хакейныя арганізацыі.

Адпаведна ўдзельнікі анлайн-дыскусіі Каардынацыйнай Рады заклікалі ўсіх беларусаў па свеце далучыцца 21 траўня да адзначэння Дзень палітвязняў у Беларусі. У Беластоку адпаведная акцыя пройдзе 21-га траўня а 15-й каля консульства Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя