CNN: Украіна збіла расейскі самалёт з дапамогай сістэмы Patriot



Украіна збіла расейскі самалёт з дапамогай сістэмы Patriot.

Неназваныя прадстаўнікі Пентагона і Кангрэса ЗША паведамілі ў каментары CNN, што ўкраінскія вайскоўцы выкарыстоўвалі комплекс Patriot, каб збіць расейскі бамбавік.

Як адзначаецца, расейскі самалёт збіраўся запусціць ракеты па ўкраінскіх цэлях. Іншыя сістэмы СПА, якія ёсць на ўзбраенні Украіны, не маюць для гэтага дастатковай далёкасці паражэння.

Амерыканскія чыноўнікі заявілі, што ўкраінцы самі прымаюць рашэнне, як выкарыстоўваць Patriot для сваёй абароны.