Наста Кудасава – лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2022 год



Стаў вядомы чарговы, юбілейны трыццаты, лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес», якую ў 1993 годзе заснавала Таварыства Вольных Літаратараў.

Сёлета ўзнагароду атрымае паэтка Наста Кудасава за кнігу вершаў «Побач».

У гэтай кнігі два аўтары – яшчэ й мастачка Святлана Дземідовіч, якая зрабіла фантастычныя ілюстрацыі да кнігі, але прэмія прысуджаецца за літаратурны тэкст (твор). Таму лаўрэат толькі адзін – Наста Кудасава.

Кнігу вершаў і малюнкаў «Побач» выдадаў у Польшчы імпрынт Skarynyčy.

Нагадаем шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2022 год.

Зміцер Бартосік. «Забіць упалмінзага». «Бібліятэка Свабоды».

Ганна Кандрацюк. У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы. Праграмная рада тыднёвіка «Ніва».

Максім Знак. «Зэкамэрон». «Беларуская турэмная літаратура». Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Наста Кудасава. Святлана Дземідовіч. «Побач». «Skarynyčy».

Сяргей Лескець. «Шэпт». Выдавецкая каманда «Вільма».

Антаніна Хатэнка. «Вербніца». «Кнігазбор».

Юля Цімафеева. «Воўчыя ягады». «Вясна».

Беларускае Радыё Рацыя