У Берасці судзяць лекара нібыта за рэабілітацыю нацызму



У Берасцейскім абласным судзе 18 траўня пачаўся працэс над 40-гадовым лекарам з Баранавічаў.

Лекара брыгады інтэнсіўнай тэрапіі станцыі хуткай дапамогі Валерыя Хаменка абвінавачваюць у рэабілітацыі нацызму. Справу разглядае Вера Філонік.

Згодна з матэрыяламі справы, затрыманы напачатку красавіка Хаменка ў жніўні 2020 года нібыта размясціў і захоўваў на адной з агульнадаступных старонак у сацыяльнай сетцы матэрыялы з выявамі плакатаў, на якіх мелася сімволіка, звязаная з ідэямі расавай перавагі, паказана асабістае стаўленне да салдат фашысцкай Нямеччыны, прыхільнасць да нацысцкіх і расісцкіх поглядаў.