Зяленскі прыбыў у Японію на сустрэчу „Вялікай сямёркі”
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у Японію на сустрэчу „Вялікай сямёркі”.

Там плануецца яго сустрэча з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.
„Японія. G7. Важныя сустрэчы з партнёрамі і сябрамі Украіны. Бяспека і ўзмацненне супрацоўніцтва для нашай перамогі. Сёння мір стане бліжэй”, — піша прэзідэнт Украіны.
Падчас саміту лідары G7 анансавалі працяг падтрымкі Украіны і новыя санкцыі супраць Расеі. Яны таксама лічаць, што размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі — небяспечна і непрымальна.