„Захад спрабуе патапіць у крыві славянскае адзінства”



Міністр абароны Віктар Хрэнін сёння, 20 траўня, паўдзельнічаў у прыняцці прысягі маладым папаўненнем у 72-м Аб’яднаным навучальным цэнтры, што ў Пячах.

Потым Віктар Хрэнін паразмаўляў з журналістамі і заявіў наступнае:

«Мы бачым, як на нашых вачах кардынальна мяняецца светабудова. Захад спрабуе ўтапіць у крыві cлавянскае братэрства і ўтрымаць сваё дамінаванне ўсімі спосабамі. Умацоўваецца вайсковая інфраструктура, каля меж Саюзнай дзяржавы засяроджваюцца войскі NATO», — распавёў Віктар Хрэнін. Міністр кажа, што беларусы бачаць, што армія прафесійная і гатовая абараняць сваю зямлю.

«Мы забяспечаны сучасным узбраеннем і тэхнікай, — заявіў Віктар Хрэнін. — Нашы людзі вераць у вайскоўцаў і гатовыя плячом у плячо з імі абараняць сваю сям’ю, свой дом і свой народ. Мы гэта ўбачылі і пасля правядзення мерапрыемстваў праверкі па даручэнні Лукашэнкі. Прыйшлі высокаматываваныя людзі з разуменнем, што трэба паказаць нядобразычліўцам, што мы гатовыя абараняць сваю Радзіму». Дадаў Хрэнін.

Ад каго бараніцца збіраецца міністр ён не паведаміў.

Беларускае Радыё Рацыя