Палітвязні Яўген Пекач і Ігар Лосік адзначаюць дні народзінаў за кратамі
Адразу два палітвязні з Берасцейшчыны сёння, 20 траўня, святкуюць свой Дзень народзінаў. Гэта Яўген Пекач і Ігар Лосік. Яны праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах.

Палітвязень Яўген Пекач быў асуджаны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках. Судзілі ў пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня мінулага года. Па выніках суда прысуджана 4 гады і 11 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Дасылаць паштоўкі можна ў папраўчую калонію №15.
Адміністратар Telegram-канала „Беларусь головного мозга” Ігар Лосік быў асуджаны па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў і арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы. Знаходзіцца ў спісе тэрарыстаў. Прызначана 15 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ліставаць да яго можна ў папраўчую калонію №1.
Беларускае Радыё Рацыя