У Заслаўі адкрыўся Музей беларускай маляванкі



У Ноч музеяў 19 траўня ў складзе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» адкрыўся Музей беларускай маляванкі — першы і адзіны ў Беларусі музей, прысвечаны роспісу «маляваных дываноў». У музеі прадстаўленая ўнікальная калекцыя з прыкладна 250 дываноў з розных куткоў Беларусі.

Маляваныя дываны — непаўторны прыклад беларускага дэкаратыўнага мастацтва. Традыцыя маляваных дываноў вядомая на Беларусі з канца XIX стагоддзя. Музей-запаведнік у Заслаўі пачаў работу па зборы калекцыі маляванак яшчэ з 1988 года, набыўшы творы Язэпа Драздовіча.

Таксама музей захоўвае адзіную ў Беларусі калекцыю маляваных дываноў Алены Кіш.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Алег Цішкевіч і Вольга Хачкова