Канцэрт да Дня нараджэння Аляксандра Кулінковіча ў Варшаве



У суботу, 20 траўня, у Варшаве святкуюць дзень народзінаў Аляксандра Кулінковіча, нязменнага лідара «Neuro Dubel».

Дата: 20 траўня. Час: дзверы — 19.00, старт — 19.30 (час мясцовы). Месца: Beer Station Centrum, Lwowska 17, Варшава.

Усе найлепшыя хіты гурта заспяваюць:

Зоя Сахончык (Зьмяя)

Алесь Лютыч (:B:N:)

Алесь-Францішак Мышкевіч (The Superbullz)

Дзяніс Тарасенка (РСП)
Юры Стыльскі (Дай Дарогу)

Вядучая — Марына Савіцкая.

Адмысловы госць — гітарыст гурта «Нейра Дзюбеля» Уладзімір Сахончык. Ён раскажа, як ствараліся некаторыя вядомыя песні гурта і якім быў дзядзька Саша як асоба і музыка.

Квіткі — 70 злотых на ўваходзе. Рэгіструйцеся па спасылцы