У Пінску перапоўнены прытулак для бадзяжных жывёлаў. Супрацоўнікі прыбегнуць да эўтаназіі



Каб выратаваць жыццё бадзяжных жывёлаў, у Пінску на нядзелю валанцёры зоа-абарончага руху запланавалі акцыю па раздачы чацвераногіх. На тыдні стала вядома, што прытулак пры камунальнай гаспадарцы перапоўнены і калі ў бліжэйшыя дні сітуацыя не выправіцца, то супрацоўнікі службы адлову прыбегнуць да эўтаназіі, чаго даўно не было.

Валанцёрка Алена Рамановіч адзначае, што ў адлоў трапляе шмат хатніх гадаванцаў па віне саміх гаспадароў:

– Пытанне адказнасці вельмі сур’ёзны, калі мы гаворым аб бадзяжных жывёл. Вельмі многія бяздомныя жывёлы – гэта былыя гаспадарскія, асабліва сабакі. У нас у Беларусі чамусьці вельмі папулярна выпускаць на самавыгул сабак. Пабег, далучыўся да сабачага вяселля – гэта агрэсія. Сабакі губляюцца. У адлове вельмі шмат гаспадарскіх сабак, і толькі па адзінкі прыходзяць гаспадары.

Дарэчы, на Берасцейшчыне паступова ў практыку ўваходзіць ідэнтыфікацыйныя жэтоны для сабак, пакуль іх ня шмат. Такім чынам можна будзе пабачыць, што жывёла хатняя і высвятліць па базе гаспадара

Беларускае Радыё Рацыя, эксперт