Вайна ва Украіне: Расея закупляе мікрачыпы і дроны праз Казахстан



Расейская абаронная прамысловасць і Мінабароны РФ працягваюць, нягледзячы на санкцыі, атрымліваць мікраэлектроніку і беспілотнікі праз казахстанскія кампаніі.

Папулярныя ў войску РФ беспілотнікі кітайскай кампаніі DJI трапляюць у Расею праз маскоўскую кампанію «Нябесная механіка», высветлілі расследавальнікі. У сваю чаргу, дроны гэтай кампаніі пастаўляе фірма з Казахстана «Аспан арба», зарэгістраваная ў красавіку 2022 году.