Палітвязні з Берасцейшчыны сустракаюць свае народзіны за кратамі



22 і 24 траўня – у такія дні сустрэнуць свае Дні народзінаў палітвязні з Берасцейшчыны Станіслаў Несцярук і Аляксандр Цярэшка.

Яны праходзяць па аднаму і таму ж артыкулу Крымінальнага кодэкса – Удзел у масавых беспарадках:

– Палітвязень Станіслаў Несцярук будзе святкаваць Дзень нараджэння 22 траўня. Абвінавачанні былі выстаўленыя па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – Удзел у масавых беспарадках. А менавіта што 10-11 жніўня 2020 года ён разам з іншымі людзьмі ўдзельнічаў у нібы «масавых беспарадках» на вуліцах абласнога цэнтра, паколькі не быў згодны з вынікамі выбараў. У абвінавачванні сцвярджаецца, што палітвязень прычыніў фізічную шкоду «у выглядзе дзвюх ран у вобласці першага пальца правай кісці» Ігару Калягіну, нанёс «пабоі» іншым пацярпелым. Прысуд – 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў папраўчай калоніі №3.

– Палітвязень Аляксандр Цярэшка мае Дзень нараджэння 24 траўня. Яму былі прад’яўленыя абвінавачванні па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – Удзел у масавых беспарадках. Зʼяўляецца фігурантам «Пінскай справы», узбуджанай па падзеях (акцыях пратэсту) пасля выбараў прэзідэнта ў Пінску. А менавіта яго абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў раённым цэнтры. Вынікам суда сталі 6 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ліставаць і дасылаць паштоўкі можна ў папраўчую калонію №17.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя