200 дзён знаходзіцца за кратамі палітзняволеная Наталля Лецко
200 дзён – столькі за кратамі знаходзіцца палітзняволеная з Берасцейшчыны Наталля Лецко. Яна была асуджаная адразу па двух палітычна матываваных артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Палітвязні Наталлі Лецко былі прад’яўленыя такія артыкулы як арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп і арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных.
Суд адбыўся ў судзе Жабінкаўскага раёна Берасцейскай вобласці, суддзя – Віктар Новік. Прысуд – 1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму плюс штраф у памеры 50 базавых велічыняў або 1 600 рублёў. Дадаткова спагналі 1000 рублёў маральнай шкоды на карысць сілавіка і канфіскавалі мабільны тэлефон жанчыны.
Спачатку Наталля Лецко знаходзілася ў СІЗА-7 горада Берасця, а пасля была пераведзеная ў гомельскую жаночую калонію № 4.
Беларускае Радыё Рацыя