Наста Кудасава пра сваю новую кнігу „Побач”



„Побач” – кніга пад такой назвай нават будучы ў замежжы выйшла ў творцы Насты Кудасавай.

На цяперашні момант яна знаходзіцца ў Польшчы, дзе і працягвае сваё творчае жыцця, – распавяла сама паэтка:

У творчым жыцці напэўна ўнутраны нейкі стрыжань, які ўвесь час спее. Такое адчуванне, што ўнутры ўвесь час штосьці адбываецца, але я напэўна не ўсё паспяваю запісваць і не ўсё паспяваю рабіць з таго, што б мне хацелася ў творчым плане. Больш за ўсё зараз я занятая пытаннямі выжывання, але ж ёсць нейкая такая рэфлексія і нейкія чарнавікі выспяваюць. Спадзяюся, што я, калі ўладкуюся ў Польшчы, то я змагу папрацаваць над тым, што назапасіла.

Аўтарка звярнула ўвагу, што набыць яе кнігу можна ў Польшчы і ў Беларусі. Але сустрэцца з ёй пакуль можна будзе толькі ў замежжы.

Беларускае Радыё Рацыя