Журналіста Рамана Пратасевіча памілавалі



Палітзняволены журналіст Раман Пратасевіч памілаваны. Як ён сказаў журналістам: „Літаральна толькі што я падпісаў усе адпаведныя дакументы, што я памілаваны. Гэта, вядома, проста выдатная навіна”. Таксама ён падзякаваў Лукашэнку за такое рашэнне.

Як вядома, Раман Пратасевіч быў асуджаны 3 траўня на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе тг-каналу Nexta. Але яго пакінулі пад хатнім арыштам да моманту ўступлення прысуду ў сілу. 18 траўня стала вядома, што прысуд Пратасевічу ўступіў у сілу, бо апеляцыі не было.

Нагадаем, што Пратасевіч быў затрыманы разам з Сафіяй Сапегай 23 траўня ў выніку прымусовай пасадкі ў Менску самалёта Ryanair рэйсам Афіны — Вільня. Нейкі час знаходзіўся ў СІЗА, а затым пад хатнім арыштам. Летась Сапегу асудзілі да шасці гадоў калоніі.

24 траўня Прэсненскі суд Масквы разгледзіць справу Федэральнай службы выканання пакаранняў аб перадачы Расіі асуджанай у Беларусі дзяўчыны.