Уладзімір Яворскі: Вайна ўскладняе шляхі вызвалення палітвязняў у Беларусі



Вопытам вызвалення палітвязняў у Расеі і Украіны падзяліліся ўдзельнікі анлайн-дыскусіі Каардынацыйнай рады пад назвай „Ці можна прымяніць досвед вызвалення палітвязняў іншых краін да беларускага кантэксту?”.

Кажа эксперт украінскага Цэнтра грамадзянскіх свабод, праваабаронца Уладзімір Яворскі:

– Па-першае, трэба дакладна ведаць, што палітычны вязень не хоча, каб яго памянялі. Для іх гэта спосаб барацьбы. Па-другое, трэба ўсё ж такі падзяляць сітуацыю вайны і калі вайны няма. Калі ідзе вайна, яны твораць жахлівыя рэчы, калі ў іх менш на некалькі палітвязняў, то яны па-іншаму на гэта глядзяць. Таму я б увогуле не глядзеў на практыку абмену ваеннапалоннымі. Напрыклад, Украіна і Беларусь, краіны, якія фактычна знаходзяцца ў стане вайны, яны не могуць абмяркоўваць абмен палітвязняў, ні Украіны няма інтарэсу ні ў Беларусі.

Удзельнікі анлайн-дыскусіі таксама паставілі пад пытанне прымальнасць практыкі краін па абмене палітзняволеных на асобаў, што займаюцца выведчай дзейнасці на тэрыторыі іншых краін.

Беларускае Радыё Рацыя