У Жабінцы працягваюць зневажаць лукашэнкаўскую сімволіку
У Жабінцы працягваюць зневажаць лукашэнкаўскую сімволіку: затрыманыя двое маладзёнаў.

У Высокаўскім аграрным каледжы на Берасцейшчыне былі паказальна заключаныя пад варту двое навучэнцаў, падазраваных у знявазе афіцыйных сімвалаў Беларусі. Санкцыю на затрыманне зачытаў пракурор Камянецкага раёна ў прысутнасці навучэнцаў.
Як паведаміла Генракуратура, 18-гадовы жыхар аграгарадка Вайская разам з 19-гадовым жыхаром Жабінкі, у начны час з 14 на 15 траўня, сарвалі тры чырвона-зялёныя сцягі на фасадах установы адукацыі, гандлёвага аб’екта і аддзяленні паштовай сувязі.
Гэта не першы выпадак нападу на лукашэнкаўскую сімволіку ў Жабінцы. 13 сакавіка 2021 года на будынку раённай газеты невядомыя спалілі сцяг.