Палітзняволеных Іну і Валерыю Глінскі, асуджаным за перадачу дадзеных у „ЧКБ”, перавялі ў калонію
Палітзняволеных Іну і Валерыю Глінскі, асуджаным за перадачу дадзеных у „Чорную Кнігу Беларусі”, перавялі ў калонію.

У Менскім гарадскім судзе 20 студзеня агучылі прысуд палітзняволеным супрацоўніцам МТБанку — 7 і 6,5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна. Маці і дочку асудзілі за перадачу ў 2020 годзе дадзеных сілавікоў у тэлеграм-канал „Чорная кніга Беларусі” па трох артыкулах: (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), і (неправамернае завалоданне кампутарнай інфармацыяй).
28 красавіка Вярхоўны суд пакінуў ім прысуд без зменаў, а апеляцыйныя скаргі без задавальнення. Нядаўна іх этапавалі ў гомельскую калонію.
Крыніца: t.me/viasna96