Вадзім Мажэйка: Памілаванне Пратасевіча – беспрэцэдэнтны выпадак



22-га траўня Аляксандр Лукашэнка памілаваў Рамана Пратасевіча.

Сітуацыю каментуе палітычны аналітык Вадзім Мажэйка:

-Я б сказаў, што памілаванне Пратасевіча – гэта такі яскравы сігнал для тых, хто зараз знаходзіцца за кратамі, хто магчыма апынецца ў будучыні. Маўляў, паглядзіце на розніцу. Тым, хто не супрацоўнічае з намі – вялікія тэрміны, а тым, хто супрацоўнічае, мы гатовыя істотна зменшыць, і пасля памілаваць. Як зазначалі беларускія адвакаты, такі момант, калі чалавек памілаваны так хутка, фактычна не адседзеўшы ні дня ў турме, гэта досыць беспрэцэдэнтны выпадак.

Па словах Вадзіма Мажэйкі, даволі дзіўна выглядае сітуацыя з Сафіяй Сапегай, якая была затрымана разам з Пратасевічам:

-Падобна, ці то з Сапегі прапаганда не хацела рабіць публічную фігуру. Ці то яна на гэтае была не здатная, альбо адмаўлялася. Але бачылі, як прапаганда Пратасевіча выкарыстоўвала ў сваіх інфармацыйных аперацыях. Як Пратасевіч выказваў усё што ад яго хацелі. У гэтым сэнсе ад Сапегі мы ніколі ніякіх публічных заяваў не чулі. Мы не ведаем, чаму гэта здарылася.  

Вадзім Мажэйка ўпэўнены, што ўлада будзе надалей выкарыстоўваць Рамана Пратасевіча: яго могуць зрабіць рэдактарам «Жоўтых Сліваў», ці выкарыстаюць ў іншых прапагандыскіх праэктах.

Беларускае Радыё Рацыя