Супраць Марыі Калеснікавай у калоніі ўчынілі правакацыю
У гомельскай папраўчай калоніі №4 учынілі правакацыю супраць Марыі Калеснікавай, паведамляюць праваабаронцы.
Пасля таго, як палітзняволеная вярнулся з медчасткі, нехта падсыпаў ёй таблеткі ў ёмістасць з распушчальнай кавай. Неўзабаве пасля гэтага адбыўся ператрус камеры, і супрацоўнікі калоніі выявілі гэтыя таблеткі.
Калеснікаву за іх пакаралі штрафным ізалятарам (ШІЗА), бо праносіць медпрэпараты з медыцынскай часткі забаронена.
Па словах праваабаронцаў, хутчэй за ўсё, правакацыю ўчыніў нехта з сукамернікаў Калеснікавай.
Напярэдадні стала вядома, што палітзняволеная мае праблемы са здароўем і яе „прэсуюць” у калоніі.
