У Беларусі 25 траўня забароняць прадаваць алкаголь
У Беларусі чацвер, 25 траўня, будзе днём цвярозасці ў сувязі з завяршэннем вучобы ў школах. Увогуле ў краіне пашыраецца каляндар дзён, калі ўводзяцца абмежаванні на продаж спіртных напояў.
-

Фота: newsbel.by
Пры гэтым кожны раён сам вырашае, калі забараняць. Так, напрыклад, Столінскі раён аб’яўляў “сухі закон” 15 і 16 траўня – на Дзень сям’і, а Сенненскі раён вырашыў зрабіць цвярозым 1-е чэрвеня – Дзень дзяцей.
З гэтай нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў грамадзянаў, як яны ставяцца да такіх ініцыятываў:
-Ну, калі камусьці захочацца выпіць, ён запасецца заранёў.
-Трэба проста культуру ўжывання алкагольных напояў выхоўваць у людзях.
-Усё мусіць быць у рамках разумнага. Калі чалавек хоча напіцца, ён нап’ецца. І знойдзе дзе.
-Забароны ніколі не дапамагалі.
-Дадзенае абмежаванне цвярозасці не ўвядзе, бо людзі будуць загадзя купляць гэта ўсё. Можа ў гэтым ёсць нешта станоўчае, але я не ўпэўнены, што гэта нешта зменіць.
Дарэчы, паводле афіцыйных дадзеных, Беларусь застаецца сусветным лідарам па спажыванні моцнага алкаголю – ў год 6 літраў на чалавека.
Беларускае Радыё Рацыя