Лукашэнка прыляцеў у Маскву з двухдзённым візітам
Сёння Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні ІІ Еўразійскага эканамічнага форуму. Там ён „прадставіць пазіцыю і прыярытэты Беларусі па ключавых пытаннях супрацоўніцтва”.
25 траўня Лукашэнка прыме ўдзел у саміце Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады.
„Лідары краін ЕАЭС разгледзяць ход выканання рашэнняў па стратэгічных напрамках развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, падвядуць вынікі міжнароднай дзейнасці саюза”, — паведамляе „Пул Першага” .
Акрамя таго, будуць абмяркоўвацца пытанні, якія датычацца фінансавання сумесных кааперацыйных праектаў у галінах прамысловасці, лібералізацыі па асобных сектарах паслуг, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі ЕАЭС, рэгламенту работы Еўразійскай эканамічнай камісіі і шэраг іншых.
