Новая кніга Алеся Плоткі: «Bloodlands 20/22. Belarus. Ukraine»



У лонданскім выдавецтве «Скарына» выходзіць вершаваны фотаальбам паэта і перакладчыка Алеся Плоткі пад назвй «Bloodlands 20/22. Belarus. Ukraine». Кніга прысвечана падзеям у Беларусі і Украіне 2020 і 2022 гадоў.

Кажа ўкладальнік, аўтар фотаальбому, літаратар Алесь Плотка:

– Гэта спроба паглядзець на ўсё гэта, як на адно, як на частку вельмі рознага посткаланіяльнага і каланіяльнага развіцця, хоць падзеі вельмі розныя ў Беларусі і Украіне. Багата цэнтрабежных сілаў, якія нас імкнуцца раздзяліць. Але зразумела, што ў нас адзіны вораг, і гэта адзіны працэс, які вельмі па-рознаму адбываецца. Назва апелюе да тэрміну, які створаны вядомым гісторыкам Цімаці Снайдэрам «Land lands» паміж Берлінам і Масквою». Ён больш апісвае падзеі крывавага 20 стагоддзя, але, на вялікі жаль, тэрмін гэты актуальны і дагэтуль.

Папярэднюю замову на фотаальбом «Bloodlands 20/22. Belarus. Ukraine» можна зрабіць да 5-га чэрвеня. Яго можна будзе атрымаць па пошце ці забраць на адной з трох прэзентацый у Варшаве (9-га ліпеня), Вільні і Празе. Увесь прыбытак ад выдання будзе накіраваны рэабілітацыйнаму цэнтру «Ланка», створанаму беларусамі ва Украіне.

Замовіць вершаваны фотаальбом «Bloodlands 20/22. Belarus. Ukraine» можна тут.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Алеся Плоткі.