Хрэнін і Шайгу падпісалі дакументы пра ядзерную зброю. Кнопка будзе ў Расеі



Міністры абароны Беларусі і Расеі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу сёння, 25 траўня, падпісалі дакументы, якія вызначаюць парадак утрымання расейскай „нестратэгічнай ядзернай зброі” ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінабароны.

Расея будзе кантраляваць размешчаную на тэрыторыі Беларусі ядзерную зброю. Масква таксама будзе прымаць рашэнне аб яго прымяненні. Зброя не перадаецца Беларусі. Пра гэта заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.

„Расея не перадае Рэспубліцы Беларусь ядзерную зброю: кантроль над ёй і рашэнне аб прымяненні застаецца за расейскім бокам”, – сказаў ён, перадае ТАСС.