Працягваецца разгляд справы віцебскага арт-менеджэра Уладзіміра Булаўскага
У судзе Першамайскага раёна Віцебска 25 траўня працягнецца працэс над палітзняволеным арт-менеджэрам і музыкам Уладзімірам Булаўскім. Яго абвінавачваюць паводле арт. 342-2 КК за тое, што двойчы цягам года прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне).

На судзе Уладзімір не прызнаў віну і даваў паказанні на беларускай мове.
Справу супраць палітвязня Міхаіл Юрчанка пачаў разглядаць 15 траўня. За кратамі Уладзіміра ўтрымліваюць больш за пяць месяцаў.
Падтрымаць Уладзіміра пасылкай, лістом, грашовым пераводам ці тэлеграмай: СІЗА-2, Гагарына 2, 210026, Віцебск, Уладзімір Ігаравіч Булаўскі.