Судовы разгляд справы Эдуарда Бабарыкі працягваецца. Сваёй віны ён не прызнае



Працягваецца разгляд справы супраць палітвязня Эдуарда Бабарыкі. Крымінальную справу разглядае Менскі абласны суд на чале з Уладзімірам Арэшкам у выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні суда Менскага раёну.

Эдуард на папярэднім пасяджэнні папрасіў далучыць да матэрыялаў справы свае пісьмовыя паказанні ў судзе.

Сына былога банкіра і прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Віктара Бабарыкі абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і дапамозе ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Віну Эдуард Бабарыка не прызнаў.

Пад вартай ён амаль тры гады. А пагражае ў выніку працэсу да 20 гадоў пазбаўленьня волі.

Пра стан і мейсцазнаходжаньне ягонага бацькі, таксама палітзьняволенага, нічога невядома ўжо амаль месяц.