Ужо тысячу дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень Аляксандр Кардзюкоў



Тысячу дзён за кратамі ўжо знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Аляксандр Кардзюкоў.

Яму прысудзілі 10-ць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Падставай гэтаму сталі два палітычны матываваныя крымінальныя артыкулы, – кажа яго сястра Марына Парыйчук:

Нейкіх асаблівых навін няма, усё па-старому. Лісты ўсё складаней атрымліваць. Ён сам піша, што трэба нейкія весялейшыя лісты пісаць, але не атрымліваецца, бо стан прыгнечаны.

Палітвязень Аляксандр Кардзюкоў быў асуджаны па такіх артыкулах як 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак і артыкулу 139 Крымінальнага кодэкса — забойства. А па факту ён сведка забойства берасцейца Генадзя Шутава ў часе падзей жніўня 2020 года.

Беларускае Радыё Рацыя