Вадзім Саранчукоў: Мы рабілі карысныя справы для горада і краіны



25 траўня ў гарадзенскай турме сустракае свае 45 год журналіст і грамадскі дзеяч Гарадзеншчыны Павал Мажэйка.

Палітык Вадзім Саранчукоў, кіраўнік Партыі БНФ, узгадвае лепшыя моманты сяброўства з Паўлам Мажэйкам:

-Перш за ўсё – гэта даўні-даўні сябра, я памятаю яго з 1996 года. Для мяне гэта перш за ўсё чалавек, якому можна было заўсёды даверыцца. І зараз можна яму даверыцца. Ён з’яўляецца аўтарытэтам, якому сапраўды давяраеш. Памятаю ягоныя ініцыятывы. Гэта чалавек, які ніколі не здаваўся. І які ніколі не адмаўляўся ад беларускіх справаў.

Па словах Вадзіма Саранчукова, вельмі важным з’яўляюцца тыя грамадскія справы, якія яны разам рабілі:

-Мне прыемна ўзгадваць карысныя справы, якія рабіліся, у тым ліку праз Цэнтр гарадскога жыцця. Гэта валанцёрства падчас кавіду. Калі, сапраўды, гэты цэнтр стаў адной з пляцовак па зборы дапамогі. Я ўзгадваю тыя карысці, вельмі важныя для горада і краіны справы.

Вадзім ведае Паўла Мажэйку з часоў вучобы ў гарадзенскім універсітэце, а таксама з першых крокаў сваёй грамадскай дзейнасці і вельмі жадае, каб ён як мага хутчэй выйшаў на волю.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя