Менчука арыштавалі напярэдадні медычнай аперацыі



 Менчука арыштавалі напярэдадні сур’ёзнай аперацыі. Сваякі не ведаюць, дзе ён знаходзіцца. Супрацоўнікі правялі ператрус у яго дома, нешта вынеслі ў пакеце, а па падлозе былі раскіданыя паперы, піша „Вясна”.

Пасля затрымання адзін з сілавікаў сказаў маці, што Артура забралі за „палітыку”. Вядома, што затрыманы мае праблемы са здароўем — яму павінны былі рабіць аперацыю па выдаленні шчытавідкі. Пасля затрымання Артур патэлефанаваў родным і папрасіў перадаць яму неабходныя лекі. У ізалятары на Акрэсціна медыкамент прынялі. Пазней над ім адбыўся суд, але сваякі не ведаюць паводле якога артыкула.

Магчыма, Артура асудзілі да 13 сутак арышту. Цяпер родныя Башко не ведаюць дзе ён — па тэлефоне на Акрэсціна або не адказваюць, або кажуць, што такога няма.