Баранавіцкага актывіста з інваліднасцю будуць судзіць па трох артыкулах
Баранавіцкага актывіста з інваліднасцю трэцяй групы будуць судзіць па трох крымінальных артыкулах.

Былога байкера Ігара Шумілава затрымалі 23 лютага. На наступны дзень яго асудзілі нібыта за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Суддзя Вікторыя Пакунова прызнала яго вінаватым і арыштавала на 15 сутак.
Пазней супраць яго завялі крымінальную справу за абразу прадстаўніка ўлады, абразу Лукашэнкі і за паклёп на Лукашэнку. Шумілаў знаходзіцца ў СІЗА №6 Баранавічаў.
Суд пачнецца 30 траўня. Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Кміта, піша ПЦ „Вясна”.