У Беластоку пройдзе I Міжнародны дзень беларускай адукацыі

У Беластоку пройдзе Канферэнцыя «I Міжнародны дзень беларускай адукацыі»
3-га чэрвеня ў Беластоку распачне працу Канферэнцыя «I Міжнародны дзень беларускай адукацыі». Мерапрыемства прысвечана практычна-арганізацыйным праблемам наладжвання навучання на беларускай мове ў Польшчы.

Кажа суарганізатар канферэнцыі, кіраўнік Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк:
– Канферэнцыя прысвечаная праблемам беларускай адукацыі. Не толькі адукацыі дыяспары, але таксама і адукацыі беларускай меншасці. Маем вось два накірункі ў Польшчы, маем больш за 50 тысяч беларускіх дзетак дыяспары, якія вымушана прыехалі ў Польшчу і мусяць тут навучацца. А другі накірунак – гэта, безумоўна, адукацыя беларускай нацыянальнай меншасці. Гэта перадусім ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім, у Гайнаўцы. Вельмі важна спалучыць вось гэты досвед беларускай меншасці, дыяспары, узаемна камунікаваць, абмяняцца практыкамі.
Праграма канферэнцыі ўключае ў сябе выступы, лекцыі, дыскусіі, выставы і прэзентацыі школ, якія пройдуць з 10-00 да 17-30 у суботу, 3-га чэрвеня.
Месца правядзення: Універсітэт у Беластоку, вул. Цыялкоўскага 1М, ф-т матэматыкі, заля 2001
Удзел у канферэнцыі бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі:
Праграма канферэнцыі тут.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Беларускага дома ў Варшаве
***
I Міжнародны дзень беларускай адукацыі (I МДБА) прысвячаецца тэме навучання беларускай мове і настаўніцкаму педагагічнаму майстэрству ў асяроддзі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы і ва ўмовах міграцыі. Мерапрыемства будзе ўключаць выступленні, лекцыі і выставы. Адрасавана яно людзям, якія маюць справу з адукацыяй на беларускай мове або жадаюць прыняць удзел у дзейнасці, скіраванай на захаванне адукацыі на роднай мове беларускай нацыянальнай меншасці і дыяспары, напр. шляхам стварэння і адкрыцця суботняй школы вывучэння беларускай мовы ў Варшаве і іншых гарадах.
I Міжнародны дзень беларускай адукацыі адбудзецца 3 чэрвеня 2023 года ў гасцінным доме Універсітэта ў Беластоку, вул. Цыялкоўскага, 1M, факультэт матэматыкі, зала 2001.
Навуковая рада:
– праф. д-р габ. Анэта Лявіньская, Гданьскі ўніверсітэт,
– д-р габ. Алег Латышонак, праф. УуБ, Універсітэт у Беластоку,
– д-р габ. Міраслаў Пэнчак, праф. ВУ, Варшаўскі ўніверсітэт,
– д-р дац. Алесь Лозка,
– д-р Войцех Джэжджон, Вышэйшая банкаўская школа ў Гданьску,
– д-р Аляксандра Ендрышак-Гейслер, Менеджарская акадэмія прыкладных навук у Варшаве,
– д-р Васіль Сегень, Універсітэт у Беластоку.
Аргкамітэт:
– Беларускі дом у Варшаве
– Парламенцкая група па справах Беларусі
– Польская акадэмія сацыяльных і гуманітарных навук у Лондане (PASSH)
– Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА»
– Універсітэт у Беластоку
– Беларускі саюз у Рэспубліцы Польшча
– Беларускі хаб «Новая зямля» ў Беластоку
– Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку
Медыяпартнёры:
– Беларускае Радыё Рацыя
– Тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва»
– Тэлеканал Белсат
Мовы канферэнцыі: беларуская, польская.
ПРАГРАМА
І. АФІЦЫЙНАЯ ЧАСТКА (з ганаровымі мецэнатамі, партнёрамі, гасцямі)
10.00–10.10 Адкрыццё I Міжнароднага дня беларускай адукацыі, Роберт Тышкевіч, старшыня Парламенцкай групы па справах Беларусі.
10.10–10.30 Выступленні ганаровых гасцей і арганізатараў.
10.30–10.50 Прэзентацыя дзейнасці Беларускага дома ў Варшаве (Алесь Зарэмбюк, Анастасія Кажапенка).
10.50–11.10 Прэзентацыя Асацыяцыі школ родных прадметаў PASSH (Аляксандра Ендрышак-Гейслер, Моніка Плята).
11.10–11.35 Прэзентацыя ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і прэзентацыя ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску- Падляшскім.
11.35–11.50 Прэзентацыя Гімназіі імя Францішка Скарыны ў Вільні.
11.50–12.10 Прэзентацыя Самаўрадавага дзіцячага садка № 14 з польскай і беларускай мовамі навучання ў Беластоку.
12.10–12.30 Перапынак на каву, нетворкінг.
І. НАВУКОВАЯ ЧАСТКА
1. Першая лекцыйная сесія – педагагічна-метадычная па выкладанні мовы і культуры нацыянальных меншасцей і дыяспары і арганізацыі нядзельных школ:
12.30–12.50 Лекцыя 1: праф. д-р габ. Анэта Лявіньская, Сацыялізуючая і культураўтваральная роля мовы.
12.50–13.10 Лекцыя 2: д-р Аляксандра Ендрышак-Гейслер, мгр Моніка Плята, Дзейнасць паланійнх школ у свеце на прыкладзе асобных краін.
13.10–13.30 Лекцыя 3: мгр Міраслаў Шчэсняк, Практычныя аспекты працы настаўніка ў паланійнай школе.
13.30–13.50 Дыскусійная панэль – падвядзенне вынікаў першай лекцыйнай сесіі.
2. Другая лекцыйная сесія – выкладанне беларускай мовы і культуры беларускай нацыянальнай меншасці:
13.50–14.10 Лекцыя 4: Ян Карчэўскі (ІІ АЛ з двбм у Гайнаўцы), Праца на занятках
па беларускай мове на прыкладзе школ Гайнаўскага павета.
14.10-14.30 Лекцыя 5: Аліна Ваўрaнюк, Беларуская мова ў Пачатковай школе нумар 4 імя Сібіракоў у Беластоку.
14.30–14.50 Лекцыя 6: Іаанна Марко, Рыгор Назарук, Мова і культура беларускай нацыянальнай меншасці ў працы з навучэнцамі Непублічнай пачатковай школы свсв. Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку.
14.50–15.10 Дыскусійная панэль – падвядзенне вынікаў другой лекцыйнай сесіі.
15.10–15.40 Перапынак на ланч, нетворкінг.
3. Трэцяя лекцыйная сесія – навучанне беларускай мове і культуры беларускай дыяспары:
15.40–16.00 Лекцыя 7: Любa Баркун, Праектная дзейнасць вучняў Беларускай школкі ва Ўроцлаве.
16.00–16.20 Лекцыя 8: Ганна Плашчынская, Паўстанне беларускай школкі ў Беластоку: асаблівасці і перспектывы развіцця.
16.20–16.40 Лекцыя 9 Ягор Сурскі (дырэктар суботняй школы «Акадэмія добрай адукацыі»), Адаптацыя дзяцей да польскай сістэмы адукацыі.
16.40–17.00 Лекцыя 10: д-р Алесь Лозка (дырэктар Беларускай школы ў Варшаве),
Аб канцэпцыі дадатковага навучання па прадметах беларускага кампанента ў польскім адукацыйным асяроддзі.
17.00–17.20 Дыскусійная панэль – падвядзенне вынікаў трэцяй лекцыйнай сесіі.
17.20–17.30 Закрыццё I Міжнароднага дня беларускай адукацыі.