Panna Anna зладзіць дэбютны ў Варшаве выступ



Беларуская музыка Panna Anna зладзіць свой дэбютны ў Варшаве выступ.

“Гэта будзе першы канцэрт, на якім я буду граць на фартэпіяна, першы канцэрт са скрыпкай і віяланчэллю, а таксама першы канцэрт, на якім на віяланчэлі граю не я’, – распавядае музыка.

На канцэрце будзе акустычная праграма. Песні ў такім варыянце, у якім яшчэ ніхто не чуў, акрамя мяне і маіх музыкаў. Будуць новыя песні, будуць старыя пераробленыя песні. Я спадзяюся, што будзе вельмі атмасферна, будзе мала свету, ціхі і прыемны гук.

Канцэрт Panna Anna ў Варшаве адбудзецца 16 чэрвеня ў Beer Station Ursynow.

Пачатак у 19:00. Уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя