Андрусь Цянюта: Яны баяцца згубіць кантроль над Беларуссю



Расейскія прапагандысты заяўляюць пра хакерскія атакі на польскія дзяржаўныя рэсурсы, у выніку чаго ў іх рукі быццам бы трапілі звесткі пра беларускіх ваяроў ва Украіне. У якасці доказу “ўзлому” распаўсюджваюцца пашпартныя звесткі палітэмігрантаў, якія жывуць у Польшчы. Сярод іх – былы гомельскі маладафронтавец Андрусь Цянюта, які вельмі здзівіўся заявам пра тое, што ваюе ва Украіне.

–  Калі б хакеры Расеі ўзламалі польскія сайты, то там быў бы мой фотаздымак з польскіх дакументаў. А калі падумаць – мой фотаздымак з пашпарту ёсць у мяне ў пашпарце, але ніхто апошнім часам не сканаваў і не фатаграфаваў яго. Яшчэ мой фотаздымак знаходзіцца ў РАУС, у інстытуцыі, якая мне гэты пашпарт выдала. Я думаю, што расейскія хакеры ўсё ж такі ўзламалі наш Гомельскі РАУС і скралі адтуль базу дадзеных. А крадзеж асабовых дадзеных – гэта злачынства, якое павінна быць расследавана.

Андрусь Цянюта перакананы, што ўцечка персанальных дадзеных беларускіх грамадзян гэта імітацыя дзейнасці з боку расейскіх спецслужб, якія імкнуцца давесці сваю эфектыўнасць на фоне праблем ва Украіне.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя