Цапкала напісаў, што Лукашэнку змясцілі ў маскоўскі клінічны шпіталь

Валерый Цапкала напісаў у сваім твітары, што Аляксандра Лукашэнку змясцілі ў маскоўскі клінічны шпіталь.
У посце напісана, што паводле папярэдняй інфармацыі, Лукашэнка быў экстранна дастаўлены ў ЦКБ Масквы пасля сустрэчы „за зачыненымі дзвярыма” з Пуціным. Для лячэння Лукашэнкі нібыта мабілізаваныя лепшыя лекары.
Ніякага іншага пацверджання альбо адпрэчвання гэтай інфармацыі з твітара Валерыя Цапкалы няма.