Украінскія дыверсанты атакавалі вёскі ў Бранскай вобласці Расеі
Украінскія дыверсанты атакавалі вёскі Броўнічы і Сушаны ў Бранскай вобласці Расеі. Расейскія ўлады паведамілі пра знішчэнне ўседарожніка «Ніва» расейскай арміі ў Бранскай вобласці. Два вайскоўцы загінулі.
У вёсках Броўнічы і Сушаны, куды зайшла ўкраінская дыверсійная група, працягваецца бой.
Адначасова ўранку беспілотнікі атакавалі расейскія нафтаправоды ў Пскоўскай вобласці Расеі каля паўночнай мяжы Беларусі і ў Цвярской вобласці — за сотні кіламетраў ад мяжы Украіны.

Украінская артылерыя нанесла ўдар па месцы размяшчэння расейскіх войскаў у былым доме адпачынку ў акупаваным Бярдзянску, за 140 кіламетраў ад лініі фронту. Пасля абеду хвост дыму з’явіўся ўжо ў порце Бярдзянска. А ўчора ўвечары дзве ўкраінскія ракеты пацэлілі ў расейскі аб’ект на тэрыторыі завода «Азоўсталь» у акупаваным Марыўпалі.
Беларускае Радыё Рацыя