Ці пацвердзілася інфармацыя пра пагаршэнне стану Лукашэнкі?
У нядзелю з’явілася інфармацыя аб пагаршэнні стану здароўя Лукашэнкі, які нібыта ў суботу быў шпіталізаваны ў Цэнтральную клінічную лякарню (ЦКБ) Масквы.

Пра гэта паведамілі экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Валер Цапкала і палітолаг Зміцер Балкунец. Блогер і былы палітвязень Аляксандр Кабанаў падчас анлайн-сустрэчы, арганізаванай Аб’яднанай Грамадзянскай Партыяй, паразважаў над мажлівым станам Лукашэнкі:
– Канешне, калі з ім дзесьці штосьці здарылася, ён не паедзе ў звычайную клініку, у звычайны шпіталь. Яго паложаць у шпіталь. Там умеюць захоўваць сакрэты да пэўнай ступені. Я не ведаю, ці ў крамлёўскі шпіталь, ці не ў крамлёўскі. Нават не ведаю ці ўвогуле паклалі. Але ў кожным выпадку штосьці дзесьці б выйшла. Але ў дадзенай сітуацыі мяне больш нават не гэта хвалюе. Мяне хвалюе, што пайшлі нейкія размовы, а на сённяшні дзень няма ніякага абвяржэння ад беларускіх СМІ. Не паказалі, што ён увогуле жывы.
А вось на думку палітолага Паўла Усава, тэма са здароўем Лукашэнкі распаўсюджваецца, каб прыхаваць пытанне размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі. У сваю чаргу, стомленасць ад «памірання Лукашэнкі «і недавер да такой інфармацыі дазволіць кіроўнай вярхушцы выкарыстаць час для хуткага палітычнага пераладкавання сістэмы пры крытычнай сітуацыі.
Фота аўтара
Беларускае Радыё Рацыя