Беларуская пенсіянерка распавяла, як яе затрымліваў АМАП у 2020 годзе
Сённяшні госць Радыё Рацыя – палітуцекачка, пенсіянерка і блогерка Аляксандра Ханевіч.

Жанчыне было больш за 68, калі яна не пабаялася далучыцца да пратэстаў у Гародне і выказаць сваю незгоду з вынікамі выбараў. Ёй было больш за 69, калі прыйшлося наважыцца на ад’езд з краіны пад пагрозай пераследу, і ў 70 яна завяла свой ютуб-канал. Узгадваем з ёй падзеі ў Гародне ў 2020 годзе і гутарым пра ўзрост, кантэнт і стаўленне да жыцця. Каля мікрафону – Алеся Вербаловіч.
РР Як даўно вы ў Польчшы, і як сюды патрапілі?
– 7 снежня 2020 года я перасякала мяжу. Прыехала з сынам. Сын у апошні момант мне сказаў: ці я сыходжу в стачку ці я еду з табой. Была з 2018 году старшынёй ветэранскай арганізацыі. Сваю пазіцыю я выказала пасля затрымання Ціханоўскага ў нас у горадзе. Калі затрымалі Ціханоўскага, я хадзіла туды ў савет, што я нават подпісы за Лукашэнку не буду збіраць. Паглядзеўшы, што ў нас адбывалася, то мне нават сорамна. У якім годзе ў нас нармальна прайшлі прэзідэнцкія выбары? Як толькі, то пачынаюць усіх саджаць. 9 на выбарах я пайшла ва ўсім белым, з белымі бранзалеткамі, з белымі бусамі адзенне белае. Як трэба было там складаць, так і складала. У белым адзенні хачу сказаць, было шмат людзей. Мы патрапілі з сынам, 9 мы ішлі дадому. Інтэрнэту не было, уключылі інтэрнэт. І сын піша – мама, тут пішуць, што ў горадзе робіцца, хапаюць усіх. Хіба брэшуць у інтэрнэце. Тут аўтобус паехаў, і я кажу – ну, пайшлі праз горад, пабачым. Там ужо разагналі асноўную масу, але яшчэ стаяла ачапленне. І нас там схапілі. З усіх бакоў атачылі, і Саша далёка не адышоў, мяне ў адзін аўтазак, а яго ў другі. Былі два амонаўцы ў аўтазаке. Я за 68 год, што пражыла, першы раз ехала разам з міліцыяй.
Цалкам размова:
Канал Аляксандры Ханевіч на ютубе знайсці проста – па яе імені і прозвішчы. Там яна выкладвае відэа, прысвечаныя жыццю ў эміграцыі, палітычным і антываенным тэмам. Там яе можна падтрымаць лайкам і каментаром.
Беларускае Радыё Рацыя