Два гады за кратамі знаходзіцца палітвязень Андрэй Будай
Фактычна два гады – столькі за кратамі знаходзіцца фігурант па гучнай справе ініцыятывы „Буслы ляцяць” Андрэй Будай.

Пра гэта распавяла яго жонка спадарыня Галіна. Палітвязень абвінавачваецца адразу па чатырох палітычна матываваных артыкулах Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, – адзначыла яна:
– На жаль тая падтрымка, якая б яго ўмацавала, яна напэўна немагчымая. Даходзяць толькі лісты ад блізкіх, ад мяне. А вось той падтрымкі, якая яму знаходзячыся там патрэбная, яе проста не прапусцяць. Гэта лісты сяброў, гэта словы салідарнасці, на жаль вось так.
Палітвязню Андрэй Будаю прад’яўленыя такія артыкулы, як „Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь”, „Распальванне варожасці ці варажнечы”, „Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй” і „Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча”. Прысуд – 15 гадоў зняволення.
Беларускае Радыё Рацыя