Судзяць 20-гадовую КМС па біятлоне і веласпорту Злату Філіпенку
Справу разглядае Вольга Емельянчанка ў судзе Савецкага раёну Менска.

Нагадаем, Злата была затрымана 24 сакавіка ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Дзяўчына вучыцца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі на факультэце грамадзянскай авіяцыі. Злата — КМС па біятлоне і па веласпорце.
Крыніца: t.me/viasna96