У Беластоку міні-выстава малюнкаў Паўла Севярынца
У беларускім хабе „Новая Зямля” у Беластоку адкрылася міні-выстава малюнкаў беларускага палітвязня Паўла Севярынца, якія ён дасылае ў сваіх лістах з-за кратаў.
Павел Севярынец – апазіцыйны палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 7 чэрвеня 2020 года па дарозе дадому. Абвінавачаны па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадка. Прысуджаны да 7 гадоў пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя