У Беларусі новы кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта



У Беларусі новы кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта — Канстанцін Моластаў. Ён замяніў на гэтай пасадзе Анатоля Лапо, які ўзначальваў ведамства ад 2016-га. Той звольнены ў запас.  

Канстанцін Моластаў. Фота: „Гродзенская праўда”

Раней Моластаў быў кіраўніком Гарадзенскай памежнай групы. А Лапо — адзін з беларускіх вайскоўцаў, якія ў лютым 2022 абяцаў украінцам, што нападу на іх з тэрыторыі Беларусі не будзе.

Іншыя кадравыя прызначэнні Лукашэнкі: міністр ЖКГ Андрэй Хмель стаў кіраўніком гарадзенскага гарвыканкама замест Мечыслава Гоя.