Што думаюць беларусы пра вышэйшую адукацыю



Сёлета беларускія ўніверсітэты плануюць прыняць 52 200 студэнтаў, што амаль на тысячу менш, чым летась. Каледжы маюць план на 39 600 навучэнцаў, – паведаміла Міністэрства адукацыі.

Што датычна бясплатных месцаў у ВНУ, то іх будзе крыху больш за 50% ад усёй колькасці.

Наш карэспандэнт пацікавіўся ў грамадзянаў, ці важна на сённяшні дзень мець вышэйшую адукацыю?

Увогуле важна, але мне здаецца, больш важным з’яляецца выхаванне.

Катэгарчна я лічу, што не важна, але кожны сам для сябе вырашае, на што ён варты згодна са сваімі здольнасцямі.

Абавязкова, кожны чалавек павінен быць адукаваным.

Важна, таму што чалавек, калі атрымлівае вышэйшую адукацыю, ён развіваецца і да нечага імкнецца, каб дасягнуць нешта ў жыцці і стараецца стварыць больш светлую будучыню для сябе і сваіх дзяцей.

Усё залежыць, якая адукацыя, ці сапраўдная – вывучаная і заробленая.

Не важна, сёння якую працу знойдзеш, там і працуеш.

Дарэчы, яшчэ два дні, па 1 чэрвеня магчыма прайсці рэгістрацыю на цэнтралізаванае тэставанне. Першы іспыт будзе 14 чэрвеня па беларускай мове.

Беларускае Радыё Рацыя