Былой бухгалтарцы Менскага элетратэхнічнага завода прысудзілі пяць гадоў калоніі



У Менскім гарадскім судзе завяршыўся разгляд крымінальнай справы былой бухгалтаркі Менскага элетратэхнічнага завода імя Вавілава Ганны Карняенкі.

Жанчыну абвінавацілі ў незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і асабістых дадзеных (ч.3 арт. 203-1 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 3 арт 130 КК). Справу разглядае суддзя Святлана Чарапанава.

Судовы працэс пачаўся 19 траўня і праходзіў у закрытым рэжыме, таму інфармацыі пра сутнасць абвінавачання небагата. Вядома, што Ганну звольнілі з працы пасля «Народнага ўльтыматуму» ў 2020 годзе, затым яна судзілася з прадпрыемствам па факце незаконнага звальнення.

Вясна