Пачатковую вайсковую падрыхтоўку будуць выкладаць усім студэнтам Беларусі



Мілітарызацыя адукацыі. Пачатковую вайсковую падрыхтоўку будуць выкладаць усім студэнтам Беларусі. Пра гэта паведаміў міністар абароны Віктар Хрэнін, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў.

Паводле Хрэніна, ужо прынялі сумесны дакумент міністэрстваў абароны і адукацыі, а таксама вылучылі гадзіны на вывучэнне спэцкурсу. Цяпер дапрызыўную падрыхтоўку ў Беларусі праходзяць вучні старэйшых класаў школаў. Але толькі юнакі, дзяўчаты праходзяць курс медычнай падрыхтоўкі.

Нагадаем, што з 1 верасня 2021 году ў школы Беларусі вярнулі пасаду кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні. Паводле стану на сакавік бягучага году, беларускія школы ўкамплектаваныя службоўцамі на гэтых пасадах на 93%.