У Любліне пройдзе прэзентацыя „Бацькаўшчыны колеру зямлі”

2 чэрвеня ў Любліне пройдзе прэзентацыя кнігі „Бацькаўшчына колеру зямлі” Уршулі Шубзды. Яна адбудзецца ў Каталіцкім Універсітэце імя Яна Паўла ІІ.
Рэпартажы распавядаюць пра Сакольшчыну і людзей гэтага таямнічага і цікавага рэгіёну, дзе яшчэ размаўляюць “па-свойму”.
Што за людзі тут жывуць? На якой мове гавораць? Пра што памятаюць?
Кніга Уршулі Шубзды «Бацькаўшчына колеру зямлі» выдадзена ў Беластоку праграмнай радай тыднёвіка беларусаў «Ніва» на беларускай мове у кірылічным і лацінічным варыянтах. Раней прэзентацыі прайшлі ў Беластоку і Саколцы.
Сустрэча адбудзецца ў пятніцу, 2 чэрвеня.
Працягласць сустрэчы: з 10.00 да 11.30.
Ахвотныя могуць паўдзельнічаць ужывую ў пакоі CN-022, або онлайн. Спасылка на сустрэчу на tims:
Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла ІІ
Ал. Рацлавіцкія 14б Люблін.