Гурт „Разбітае Сэрца Пацана” прэзентаваў кліп на песню „Ровар”
Гурт „Разбітае Сэрца Пацана” зладзіў у Варшаве закрытую прэзентацыю кліпу на песню „Ровар”. Рэжысёрам відэа выступіла мастачка Караліна Палякова.
Яна распавяла, з чаго пачалася супраца з музыкамі.
– Пачалося ўсё з таго, што я была на канцэрце „РСП” і да мяне падышла сяброўка. Яна даўно хацела з імі ці то пазнаёміцца, ці то выказаць павагу. Яна кажа: „Слухай, трэба каб ты зрабіла кліп, ну трэба”. Яна мяне падводзіць за руку і кажа: „Вось Караліна, яна можа зрабіць вам кліп”. Я думаю, ну так, магу. Слухала гэты ровар вельмі шмат разоў, прыехала ў Кіеў, каб здымаць гэты кліп. Там заўжды паўтараецца фраза пра тое, што я ўсё хачу вярнуць назад. Гэта менавіта пра агульны стан людзей. Цікава, што можна было зрабіць дзеля таго, каб усё было па-іншаму. Само відэа пра тое, як можна трохі перабаршчыць са сваімі ўяўленнямі пра тое, што ўсё можна адматаць назад.
Цяпер кліп на кампазіцыю „Ровар” можна ўбачыць на YouTube канале гурта „РСП”.






Беларускае Радыё Рацыя