У Беластоку адбудзецца музычны фестываль PODKoffA
У Беластоку ў традыцыйнам месцы ў старым лакаматыўным дэпо пры вуліцы Вятраковай 36, 2 чэрвеня ў пятніцу адбудзецца міжнародны музычны фестываль PODKoffA.

Распачнецца ён экскурсіямі і тэатральнай пастановай аб 11 і 12 гадзінах і завершыцца аб 18 гадзіне вялікім канцэртам у дэпо.
Гаворыць шматгадовая арганізатарка фестывалю – Барбара Кузуб-Самосюк:
– Можна паслухаць рознай музыкі, для кожнага там штосьці ёсць. Такая інтэграцыя. Сцэна шматнацыянальная, шматкультурная. Папулярызуем для ўсіх. Трэба сустракацца на сцэне з рознымі артыстамі. Усім ёсць месца на гэтым свеце. А музыка такая рэч, што яна для ўсіх.
На галоўнай сцэне фестывалю PODKoffA ў гэтым годзе акрамя ўласна арганізатараў гурта Czeremszyna з Чаромхі, выступяць яшчэ такі гурты як Five Stages of Grief з Беластоку і Spięty.
Беларускае Радыё Рацыя