Асудзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і абразу Лукашэнкі



У судзе Лідскага раёна па шэрагу пратэсных артыкулаў асуджаны палітзняволены Сцяпан Якуць. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле у іх (ч.1 арт. 342), паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367), яго абразе (ч. 1 арт 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369).

На «пакаяльным відэа» Якуць паведамляў, што быў затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і абразу супрацоўнікаў міліцыі ў сетцы інтэрнэт.

Суддзя Уладзімір Федаровіч прысудзіў Сцяпану пазбаўленне волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Вясна