Анонс праграмы „Маніфест”: Кацярына Ваданосава



Беларуская музыка, тэлевядучая, рэканструктар нацыянальных строяў Кацярына Ваданосава, якая цяпер жыве і працуе ў Беластоку, нягледзячы на рак, працягвае ладзіць канцэрты.

Артыстка зазначыла, што яе любоў да беларускай фолк-культуры пачалася даўно.

Пра цяперашняе жыццё, творчасць і светапогляд Кацярына Ваданосава распавядзе ў аўтарскім праекце Марыны Савіцкай “Маніфест”.

Праграма выйдзе ў суботу, 3-га чэрвеня, у 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя