У Баранавічах мужчыну асудзілі за цішотку з лагатыпам палка Каліноўскага
У Баранавічах мясцовага жыхара затрымалі за цішотку з лагатыпам палка Каліноўскага. Пратакол склалі за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Далей быў суд і штраф — 740 рублёў. Цішотку канфіскавалі, піша @viasnanazirae.

Затрыманне адбылося яшчэ ў канцы красавіка, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Уначы мужчына быў у бары „Вуглі”. Відаць, хтосьці пабачыў цішотку і выклікаў міліцыю.
Полк Каліноўскага другі год ваюе ва Украіне супраць расейскіх акупантаў. Падраздзяленне набывае ўсё большую вядомасць у Беларусі, пра што сведчаць самі сілавікі і прапагандысты.